У Мінску прайшла вечарына памяці Генадзя Бураўкіна

Зміцер Вайцюшкевіч на вечарыне памяці Генадзя Бураўкінa

Цёплымі пранікнёнымі словамі, вершамі, гісторыямі з жыцця сябра і паплечніка ўзгадвалі пісьменнікі, мастакі і музыкі. Са сцэны выступалі Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак, Уладзімір Арлоў, Георгій Ліхтаровіч, Уладзімір Някляеў, Зінаіда Бандарэнка, Уладзімір Сіўчыкаў, Сяргей Законнікаў, Віктар Казько, Рыгор Сітніца.

Віктар Казько

У памяць пра Генадзя Бураўкіна выконвалі песні Таццяна Матафонава з сынам Адасем, Пётр Клюеў, Зміцер Вайцюшкевіч, Павал Аракелян.

Сяргей Законнікаў

Творчы вечар пры поўнай зале доўжыўся амаль тры гадзіны.

Глядзіце болей фота на "Новым Часе"

Арцём Лява для novychas.info