У Мінску пройдуць сустрэчы з перакладчыцай Аленай Калашнікавай

15 снежня (серада) у Мінску пройдуць дзве сустрэчы з Аленай Калашнікавай, аўтаркай кнігі, у якую ўвайшло каля дзевяноста інтэрв’ю з самымі знакамітымі расійскімі перакладчыкамі мастацкай літаратуры, – "По-русски с любовью. Беседы с переводчиками".

У межах сустрэчаў – прэзентацыя кнігі, размова з аўтаркай, відэа з найлепшымі расійскімі перакладчыкамі.

Першая сустрэча – на філалагічным факультэце БДУ (вул. К.Маркса, 31). Пачатак у 12.45, аўдыторыя 304.

Другая сустрэча – у “кнігарніЎгалерэі" (пр. Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19.00.

Уваход на абедзве імпрэзы вольны.

Вядзе сустрэчы Андрэй Хадановіч.

Пра аўтарку: Алена Калашнікава скончыла Літаратурны інстытут (аддзяленне перакладу, ангельская мова), Инстытут еўрапейскіх культураў (культуралогія). Філолаг, журналіст, аўтар кнігі "По-русски с любовью. Беседы с переводчиками", аўтар і вядоўца цыклу сустрэчаў з перакладчыкамі, арганізатар літаратурных вечарынаў, презентацый.

У кнігу "По-русски с любовью. Беседы с переводчиками" ўвайшло 87 інтэрв’ю з расійскімі перакладчыкамі, сярод якіх Міхаіл Гаспараў, Вячаслаў Іваноў, Саламон Апт, Наталля Траўберг, Ніна Дэмурава, Анатоль Гелескул, Барыс Дубін, Яўгеній Віткоўскі, Яўгеній Салановіч, Ілля Кармільцаў, Віктар Коган, Дзмітрый Каваленін, Ганна Глазава і іншыя.

prajdzisvet.org