У Мінску развіталіся з Іванам Пташнікавым
А першай гадзіне дня аўтобус спецкамбіната КБО ад'ехаў ад вуліцы Альшэўскага і скіраваўся да Паўночных могілак. Там, у рытуальнай зале мінскага крэматорыя адбылася кароткая грамадзянская паніхіда па Івану Мікалаевічу Пташнікаву. Ад імя пісьменнікаў прысутнічалі і выступілі першы намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алесь Пашкевіч і крытык Ціхан Чарнякевіч.
Развітанне было ціхім і прайшло ў вузкім коле родных і блізкіх Івана Пташнікава. Пахаваны пісьменнік побач з жонкай, якая адышла 11 гадоў назад.
Дзеці Івана Пташнікава развітваюцца з бацькам
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг