У Мінску ўручаны «Залаты апостраф»

«Залаты апостраф» сёлета ўручаўся ў 13-ты раз. Урачыстую цырымонію адкрыў Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч. Ён прадставіў першы нумар часопіса «Дзеяслоў», які выйшаў у 2002 годзе. Гэты ўнікальны асобнік пазьней быў разыграны ў віктарыне.

«Зараз выходзіць ужо 80-ты нумар з трывалай пэрыядычнасьцю. У першым нумары — творы Ўладзімера Някляева, Уладзімера Арлова, Сьвятланы Алексіевіч, цяперашняй Нобэлеўскай ляўрэаткі. На жаль, у першым нумары не было твораў Васіля Быкава, які ў той час жыў за мяжой. Затое ёсьць новы невядомы твор Быкава ў 80-м нумары — апавяданьне «У тую вясну...», — распавёў Барыс Пятровіч.

Перад пачаткам цырымоніі Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч распавядае пра прэмію журналістам

Леанід Галубовіч, Усевалад Сцебурака

Вядоўца вечарыны, адказны сакратар "Дзеяслова" Анатоль Івашчанка

Злева направа: Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Алена Брава

Паэт і выдавец Валеры Дубоўскі з унукам

Барыс Пятровіч

Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў» за год, быў абвешчаны 18 лютага і складаў тры намінацыі: "Проза", "Паэзія", "Дэбют".

Пісьменнік, заснавальнік спецыяльнай намінацыі "За вялікі ўклад у сучасную беларускую літаратуру" Алесь Усеня.

Асобнай прэміяй “За вялікі ўклад у сучасную беларускую літаратуру” ўзнагароджаны Уладзімір Някляеў. Мецэнат Алесь Усеня адзначыў, што сёлета ўручае сваю ўзнагароду ў апошні раз, бо фінансавы крызіс разбурае прадпрымальніцкую дзейнасць.

«Падмурак нашай дзяржавы — гэта літаратура. Літаратары і сфармавалі ідэю беларускай дзяржаўнасьці. А тэксты, якія друкуюцца ў „Дзеяслове“, зьяўляюцца паказальнікам нашай літаратуры. Я чытаю ўсе літаратурныя часопісы: і „Полымя“, і „Дзеяслоў“, і „Маладосьць“. У „Дзеяслове“ тэксты вельмі высокага ўзроўню. А прэмію гэту я хацеў бы расьпіць з двума аўтарамі 80-га нумара часопіса, творамі якіх я вельмі ўражаны, — Уладзімерам Арловым і Вінцэсем Мудровым. Жыве беларуская літаратура, жыве Беларусь!», — прамовіў Уладзімер Някляеў.

Узнагарода знайшла лаўрэата

Уладзімір Някляеў

Гурт "Гарадскі вал"

У намінацыі "Дэбют" на прэмію прэтэндавалі пяцёра аўтараў:

Валерыя Данілевіч. Бойка чорнага з белым. Вершы. №79

Павел Дарохін. Мая Ітака. Вершы. №74

Яўген Іхонкін. Новы дзень, прывітанне! Вершы. №78

Яўгенія Пракапчук. Вышыванка. Вершы. №76

Надзея Тачыцкая. Заслона неўміручасці. Абразок. №75

Андрэй Федарэнка абвяшчае лаўрэатку ў намінацыі "Дэбют"

Валерыя Данілевіч

Прэмію атрымала Валерыя Данілевіч за нізку вершаў "Бойка чорнага з белым".

У намінацыі «Паэзія» пераможцу назваў намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алесь Пашкевіч. Прэмію атрымаў Віталь Рыжкоў за нізку вершаў «Удары ў хвіліну» ("Дзеяслоў", №79). Дарэчы, з гэтага году зьмяніліся ўмовы атрыманьня прэміі — яе можна атрымаць двойчы. Якраз Віталь Рыжкоў ўзнагароду ўжо атрымліваў у намінацыі "Дэбют" у 2008 годзе. На "Паэзію", як і на "Дэбют", было пяць прэтэндэнтаў:

Анатоль Брусевіч. Вяртанне ў адсутнасць. Вершы. №76

Вольга Гронская. Мора ўнутры мяне. Вершы. №76

Віталь Рыжкоў. Удары ў хвіліну. Вершы. №79

Аксана Спрынчан. Снежнае «рэ». Вершы. №75

Андрэй Сцепанюк. Бельскае маўчанне. Вершы. №74

Першы намеснік Старшыні ГА "СБП" Алесь Пашкевіч абвяшчае лаўрэата ў паэзіі Віталя Рыжкова; Віталь Рыжкоў

Лаўрэатка прэміі "Залаты апостраф"-2008 у паэзіі Валянціна Аксак

Паэтка Валянціна Аксак, якая стала ляўрэаткай «Залатога апострафа» у 2008 годзе, узгадала, што тады ў шорт-лісьце прэміі разам зь ёй быў Рыгор Барадулін, дзень народзінаў якога адзначаецца менавіта сёньня. Спадарыня Валянціна шчыра прызналася, што дагэтуль адчувае віну за тую перамогу перад народным паэтам... І прачытала свой верш «Іншага раю не будзе».

Уверсе: намінантка на сёлетні "Залаты апостраф", празаік Алена Брава; унізе: Валерыя Данілевіч

Лаўрэат прэміі ў намінацыі "Проза" Уладзімір Арлоў 

Празаік, старшыня СБП, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч абвясціў пераможцу ў галіне прозы. Ім стаўся Уладзімер Арлоў за аповесць "Танцы над горадам". Спадар Арлоў пажартаваў, што ягонае прозьвішча вельмі добра рыфмуецца з назовам часопіса «Дзеяслоў». І выказаў надзею да сотага нумара, а яшчэ лепш да двухсотага атрымаць яшчэ адзін «Залаты апостраф».

Акрамя Ўладзміера Арлова, у шорт-лісьце у намінацыі «Проза» былі:

Алена Брава. Мёд Чорнага Месяца. Апавяданне. №77

Уладзімір Някляеў. На ўсякім свеце. Прыпавесць. №78

Франц Сіўко. Цымант. Аповесць. №74

Уладзімір Сцяпан. Задача. Тры навелы. №74.

Музычна аздаблялі вечарыну песні гурта "Гарадскі вал" і Рамана Абрамчука.

 

Фота: ВТ, для lit-bel.org, тэкст паводле трансляцыі svaboda.org