У Мінску ўшанавалі памяць Янкі Купалы

28 чэрвеня на Вайсковых могілках Мінска ўшанавалі памяць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў 70-ю гадавіну яго трагічнай смерці. На цырымонію сабраліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, прыхільнікі таленту Купалы. На магілу паэта леглі жывыя кветкі, прагучалі радкі з яго вершаў.

Выступае намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі

Пісьменнік Анатоль Бутэвіч (другі злева)

Літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша

Сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч

 

naviny.by