У Мінску ўспомнілі Міхася Стральцова

Уладзімір Скарынкін, Алесь Разанаў, Барыс Пятровіч, Уладзімір Някляеў, Алена Стральцова

Былі ўскладзеныя кветкі ад ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Ушанавалі памяць спадара Міхася яго ўдава Алена Стральцова, пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў, Анатоль Сідарэвіч, Уладзімір Скарынкін, Міхась Скобла, Андрэй Федарэнка ды іншыя.

Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч

Міхась Скобла, Анатоль Вярцінскі, Алесь Разанаў

***

Ручча саснiў я джарало.
Высока сонейка стаяла,
I слонкi быстрае крыло
У зыркiх промнях трапятала.

I шэпт арэшын i травы
У сне мне чуўся iмем-словам.
Гладышкi голас гарлавы
У ручая быў тымчасова.

I гэты гук выразна мне
Душу сцiнаў салодкiм болем.
Я думаў – многа год мiне
I гук не скончыцца нiколi.

I пахла сонцам i вадой.
Бясконца так, навечна будзе!
Паветра парны сырадой
Струменем цёплым лiўся ў грудзi.

I гэты блаславiў я дзень,
I над крынiцай я нагнуўся,
Калi ў асмужанай вадзе
Твой светлы вобраз калыхнуўся.

Струмень я пiў, я слодыч пiў,
Нiбы чыё наканаване,
Я так тады цябе любiў,
Бы прадчуваючы раcстанне!

Нiбы скараўся я журбе,
Нiбы скараўся ўжо расплаце...
Хоць i не ведаў, што цябе
Ужо даўно наяве страцiў.

Міхась Стральцоў

Тэкст: Віка Трэнас, фота: Ціхан Чарнякевіч, Віка Трэнас, для lit-bel.org