У Мінску сустрэча з нарвежскім пісьменнікам Нільсам Хенрыкам Смітам

14 кастрычніка ў мінскай бібліятэцы ім. Талстога (вул. Маскоўская, 18) адбудзецца творчая сустрэча з нарвежскім пісьменнікам Нільсам Хенрыкам Смітам.

Малады нарвежскі празаік – лаўрэат прэміі імя Тар’еі Вэсааса, удзельнік міжнароднага творчага праекта Dagny і шэрагу літаратурных фестываляў.

Ён нарадзіўся ў Ставангеры ў 1980 годзе, вывучаў кампаратывістыку і англійскую мову ва ўніверсітэце ў Бергене, займаўся на курсах па літаратурнай творчасці і пэўны час быў літаратурным кансультантам у мясцовай бібліятэцы. Цяпер жыве і працуе ў Берліне.

Што прывабіла нарвежкага творцу ў Беларусі? За што ён не любіць папулярнага спевака Аляксандра Рыбака? Ці ёсць нешта агульнае паміж творчасцю спадара Сміта і дзейнасцю тэрарыста Брэйвіка?

Пра ўсё гэта і шмат іншага вы даведаецеся на спатканні, якое распачнецца а 16-й гадзіне.

У сустрэчы бяруць удзел паэты і перакладчыкі Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі.

Уваход вольны, аднак колькасць месцаў абмежаваная.

Папярэдні запіс ад 10 кастрычніка па тэлефоне: 8 (029) 6787536.

naviny.by