У Мінску ўзнагародзілі лаўрэатаў прэміі «ПрайдзіСвет»-2013

У трох намінацыях лаўрэатамі былі названыя Андрэй Хадановіч (паэзія), Вераніка Бяльковіч (проза) і Альгерд Бахарэвіч (публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”). Пераможцы атрымалі лямцавыя статуэткі аўтарства Веранікі Фаміной і дыпломы.

Цалкам спіс прэтэндэнтаў на прэмію выглядаў наступным чынам:

Проза

Альгерд Бахарэвіч: браты Грымы “Казкі”

Вераніка Бяльковіч: Ірэна Доўскава “Моцны Жбуць”

Марыя Мартысевіч: Багуміл Грабал “Я абслугоўваў ангельскага караля”

Сяргей Сматрычэнка: Міхал Вівэг “Цудоўныя гады сабаку пад хвост”

Максім Шчур: Эган Бонды “Запрашэнне на вячэру”

 
Паэзія

Ірына Герасімовіч: Ільма Ракуза “Перакрэсліць усё”

Андрэй Гуцаў, Алесь Разанаў: Улдыс Бэрзыньш “Салаўі крычаць па-латышску…”

Марыя Мартысевіч: Аляксандр Фрэдра “Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца”

Андрэй Хадановіч: зборнік перакладаў “Разам з пылам”, Аляксандр Фрэдра “Помста”, Рышард Крыніцкі “Дакрануцца”, пераклады з кнігі Віславы Шымборскай “Канец і пачатак”


Публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”

Альгерд Бахарэвіч: Вільгельм Гаўф “Гісторыя пра карабель прывідаў”, Ян Вагнер “верабей гюрыке”

Аляксей Знаткевіч: Кен Кізі “Палёт над гняздом зязюлі”, Роберт Энтан Ўілсан “Трынаццаць хораў для боскага маркіза”

Падчас “Каляднай вечарынкі” Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская таксама прэзентавалі кніжную серыю “PostScriptum”. Ганна Янкута зачытала ўрывак з “Каляднага харалу” Чарлза Дыкенса, надрукаванага ў апошнім зборніку серыі “Падарунак на Каляды”.

Уладзь Лянкевіч і Юля Цімафеева расказалі пра апошні, 14-ы нумар выдання, “Лабірынты іншасвету” і зачыталі свае пераклады з яго.

Вядоўцам імпрэзы выступіў Альгерд Бахарэвіч.

Паводле prajdzisvet.org