У Мінску з'явілася вуліца Кірылы Тураўскага. Абяцаюць і вуліцу Быкава

Новым минским улицам дали имена Кирилла Туровского и Петра Мстиславца. А на севере города появятся Хмаринские Пасеки

Некалькі праектуемых вуліц і мікрараёнаў сёння афіцыйна атрымалі свае імёны. Рашэнне прынята на сесіі Мінгарсавета. Так, вуліца Кірылы Тураўскага стане працягам вуліцы Каліноўскага на тэрыторыі комплексу «Маяк Мінска».

Яшчэ адна новая вуліца, размешчаная ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі, названа ў гонар Пятра Мсціслаўца, беларускага друкара і асветніка.

Праектуемую вуліцу ў Брылевічах, размешчаную ў месцы будаўніцтва новых дамоў, назвалі вуліцай Некрашэвіча.

Сцяпан Некрашэвіч — беларускі мовазнавец, распрацоўшчык тэарэтычных асноў і прынцыпаў стварэння дыялекталагічных слоўнікаў беларускай мовы. Вуліцай Дамашоўскай названа праектуемая частка 1-го транспартнага кола на ўчастку ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Маскоўскай. Гэты ўчастак пралягае ўздоўж чыгункі Мінск — Маладзечна па трасе Дамашоўскага завулка, назва якому было дадзена ад вёскі Домашова, якая знаходзілася там раней.

Дэпутаты гарсавета таксама прысвоілі мікрараёнам Паўночны-1 і Паўночны-2 назвы Хмарынскія Пасекі-1 і Хмарынскія Пасекі-2.

Так называліся гэтыя месцы ў другой палове XIX стагоддзя.

Мікрараёны Паўночны-3, -4, -5, -6, -8, -9 будуць называцца Цнянка-1, -2, -3, -4, -5, -6.

Паблізу знаходзіцца Цнянскае вадасховішча.

Раней паведамлялася, што адну з вуліц Мінска дэпутаты могуць назваць у гонар хакеіста Руслана Салея. «Да гэтай прапановы мы вернемся пазней, — расказалі ў Мінгарвыканкаме. — Вуліцы ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі названы ў гонар асветнікаў. Вуліца Салея будзе ў новым мікрараёне каля «Мінск-Арэны». Гэта лагічна. Вуліца Васіля Быкава таксама з’явіцца ў адным з новых мікрараёнаў горада. Рашэнні будуць прыняты на новых сесіях гарсавета».

БелТАrealt.onliner.by

пераклад - nn.by