У Пакроўскім саборы адбылася вечарына-прэзентацыя зборніка паэзіі «Каложскі дабравест»

Сярод аўтараў – як вядомыя беларускія пісьменнікі, так і маладыя творцы, якія зладзілі выдатны паэтычны марафон якаснага беларускага слова:

  • Вольга Агапонава – паэтка, празаік, аспірант Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
  • Алена Бабіч – паэтка, журналістка, дызайнер, галоўны рэдактар праваслаўнага моладзевага часопіса “Пакаленне”.
  • Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
  • Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
  • Голуб Юрка – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
  • Зніч (Алег Бембель) – паэт, публіцыст, насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра.
  • Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
  • Андрэй Мельнікаў – паэт, бард.
  • Аліна Паўлоўская – паэтка, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
  • Галіна Самойла – паэтка.
  • Вікторыя Смолка – паэтка, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.


Некаторыя вершы таленавіта прагучалі ў выкананні барда Андрэя Мельнікава і рок-спевака Алеся Дзянісава:

Асаблівай шчырасцю і любоўю да радзімы і мовы прагучалі вершы, успаміны Дануты Бічэль пра Гародню, дзе сустракаліся з Караткевічам, Броўкам, Быкавым, пра "сустрэчу" са Скарынам у Полацку, ды інш:

Таксама ў гэты дзень удзельнікі вечарыны і аўтары выдання «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ» прадставілі свае творы студэнтам Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

прэзентацыя зборніка паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ»
Больш ФОТА

Мікалай БАЙДА, orthos.org