Навіны

 

На Падляшшы завяршыўся 14-ы літаратурны семінар “Бязмежжа”, у якім бралі ўдзел беларускія пісьменнікі, перакладчыкі, журналісты, выдаўцы, даследчыкі з Польшчы і Беларусі.

Прачытаць свае творы, паслухаць іншых, абмеркаваць сітуацыю беларускай літаратуры і выдавецкай справы па абодва бакі мяжы, запланаваць супольныя праекты – такія задачы стаялі перад удзельнікамі 14-га "Бязмежжа". З беларускага боку ў семінары ўдзельнічалі празаік і галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч, паэт і перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч, паэт Анатоль Івашчанка, пісьменнік і перакладчык Павал Касцюкевіч, перакладчыца, сябра рэдакцыі часопіса “ПрайдзіСвет” Юля Цімафеева і музыка Алесь Зайцаў. Беларускую культурную эліту Падляшша прадставілі паэт і галоўны рэдактар тыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа, пісьменнік Міхась Андрасюк, паэткі Надзея Артымовіч і Міра Лукша, журналістка Ганна Кандрацюк, гісторык Алесь Латышонак, паэт Віктар Стахвюк, выдаўцы Дарафей Фіёнік і Марцін Рэмбач.

Падчас свайго візіту на Падляшша ўдзельнікі семінару наведалі Беларускі ліцэй у Бельску Падляшскім, сустрэліся з выдаўцамі беларускай літаратуры на Падляшшы, з даследчыкамі і гісторыкамі, абмеркавалі праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія літаратары па той і гэты бок беларуска-польскай мяжы, наведалі галерэю імя Тамары Саланевіч у Нараўцы, а таксама Беларускі музей ў Гайнаўцы.

Па словах арганізатара семінару, рэдактара тыднёвіка "Ніва" Яўгена Вапы, праграма сёлетняга мерапрыемства выканана цалкам, і ўжо ёсць планы на будучыню:

– Здзейсніліся ўсе планы, звязаныя з выдавецкай дзейнасцю, і гэта самае галоўнае, усё, што запланавалі разам з Барысам Пятровічам, сёлета прайшло выдатна і я з гэтага проста цешуся. У наступным годзе хочацца яшчэ дзве-тры такія кніжкі паказаць, асабліва апошнім часам мы бачым Міру Лукшу, яна ёсць паэткай, выдадзім яе зборнік. Каб у наступных нумарах "Дзеяслова" было больш нашых беластоцкіх пісьменнікаў.

Падчас сёлетняга “Бязмежжа” былі прэзентаваныя новыя выданні як з Беларусі так і з Падляшша, між іншым – кнігі Міхася Андрасюка, адна выдадзеная ў Польшчы па-польску, другая – у Беларусі па-беларуску, а таксама найноўшая кніга Ганны Кандрацюк-Свярубскай "Дзядоўскае турнэ з Анатолем С."

Радыё Рацыя, prajdzisvet.org

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------