У Саюза беларускіх пісьменнікаў дадалося сяброў

Падчас пасяджэння Рады СБП, якое прайшло 11 сакавіка, шэрагі Саюза беларускіх пісьменнікаў папоўніліся пяццю новымі літаратарамі. Сябрамі арганізацыі сталі:

Інеса БАГДЗЕВІЧ (СВАТОК) (празаік, паэт; нарадзілася ў 1971 г. у г.п. Астравец Гродзенскай вобл.; закончыла мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, працуе журналістам; аўтар кніг “Куфэрак бабці Ганці” (2005) і “На кухні ў Рэгіны Магдалены” (2009)),
Павал КАСЦЮКЕВІЧ (празаік, перакладчык; нарадзіўся ў 1979 г. у Менску; закончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжу; аўтар кнігі “Душпастарскія спатканьні для дачнікаў” (2008) і кніг перакладаў: “Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам” Этгара Керэта (2007), “Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу” (зборнік ізраільскіх апавяданняў), “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак” Курта Вонэгута (2010);

Паліна КАЧАТКОВА (СЦЕПАНЕНКА) (празаік, перакладчык; нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; закончыла філфак БДУ; суаўтар дакументальнай кнігі “трагедия на Немиге” (2000), аўтар калектыўных зборнікаў “Перад маімі вачыма” (1990), “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (2007) і “Пакахай мяне, калі ласка” (2009), а таксама аповесці “Паэт” (пра юнацкія гады М.Багдановіча) і зборніка навэлаў “Начныя размовы” (існуе ў электронным выглядзе ў беларускай інтэрнэн-бібліятэцы на сайце kamunikat.org).

Уладзімір МАРУДАЎ (паэт; нарадзіўся 4 лютага 1950 г. у г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.; закончыў БДУ, працаваў журналістам; аўтар кнігі вершаў “Памяць” у калектыўным зборніку “Нашчадкі” (1979) і “Пад небам родным” (1993) і шэрагу публікацый у рэспубліканскім друку),

Сяргей ПЯТРОЎ (празаік, паэт; нарадзіўся 30 красавіка 1937 г. у Пецергофе Ленінградскай вобл., закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі і Маскоўскі інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі, працаваў інжынерам-механікам, патэнтаведам; аўтар зборнікаў вершаў “Свет воспоминаний” (2007), “Подснежник” (2008), а таксама гумарыстычнага рамана “Мейлах в октябре” (2009)).

Прэсавая служба СБП