У Саюзе беларускіх пісьменнікаў - папаўненне

На паседжэнні Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў 20 траўня ў сябры літаратурнага грамадскага аб’яднання прынятыя 18 літаратараў. Кнігі і асобныя публікацыі новых сяброў паспелі знайсці свайго чытача ў многіх кутках Беларусі, былі заўважаныя крытыкамі і рэцэнзентамі.

У новым папаўненні літаратурнага Саюза -  Яўген Адамовіч, Сымон Барыс, Аляксандр Бардоўскі, Святлана Белая, Ірына Верабей, Любоў Гарэлік, Іван Гайваронскі, Эдуард Граковіч,  Ярына (Ірына) Дашына, Кастусь Жмінько,  Мікалай Ільючык, Ала Кажэра, Вальдэмар Калінін, Аляксей Кузняцоў, Мікалай Ляшчун, Леанід Муштэнка,  Кастусь Травень (Яўген Кудраўцаў), Мікалай Цялічка. Віншуем іх і жадаем творчага натхнення ды ўдзячнага чытача!

Нагадаем, сёння сябрамі Саюза беларускіх пісьменнікаў з’яўляюцца больш за 540 таленавітых паэтаў, празаікаў, драматургаў. Творы многіх з іх вядомыя не толькі айчыннаму чытачу, але і аматарам мастацкага слова за межамі Беларусі.