Навіны

19 снежня Школу маладога пісьменніка, якая дзейнічае пры СБП, наведалі з лекцыямі літаратуразнавец, грамадскі дзеяч Аляксандр Фядута і пісьменнік Віктар Казько.

Правакацыйныя пытанні ад Аляксандра Фядуты

Аляксандр Фядута

Аляксандр Фядута цягам свайго выступу правакаваў суразмоўцаў на палілог заміж звыклага лекцыйнага маналогу. Навучэнцы Школы шукалі адказы на пытанні: “Чым адрозніваецца самы кепскі архітэктар ад самай добрай пчалы?”, “Чаму “Вайна і Мір” геніяльная кніга?", “У чым галоўная памылка перакладчыкаў “Папялушкі” на рускую мову?”..

Лектар, у цэнтры навуковай зацікаўленасці якога знаходзіцца XIX стагоддзе, засяродзіўся на ўзаемаадносінах аўтара і чытача. На прыкладзе рамана “Юлія, ці Новая Элаіза” Жана Жака Русо, знакавага для сваёй эпохі, паказаў, як аўтар можа падзяляць сваю чытацкую аўдыторыю пры дапамозе назвы.

Бываюць сітуацыі, калі чытач знаходзіцца па-за культурным полем і кантэкстам аўтара. Напрыклад, не кожны заўважыць эстэтычныя гульні Аляксандра Пушкіна ў ягоным “Яўгеніі Анегіне” — раман у вершах названы ў гонар двух герояў, інтрыгоўна зазначае лектар. Уявім сабе, што другі — гэта “роман в стихах”, вынесены ў назву. Пушкін выступае як тэарэтык жанру, і ў кожнай главе ёсць месцы, дзе аўтар прапісвае сваё бачанне рамана.

Даследчык закрануў і цытатнасць у паэзіі. Аляксандр Іосіфавіч і ягоныя слухачы разам чыталі вершы Андрэя Хадановіча і шукалі цытаты, завуаліраваныя ў тэкстах сучаснага беларускага паэта. Цытатаў знайшлося багата.

Тэкст як аб’ект, спосаб дзеяння і ўздзеяння тэксту на чытача — наступная тэма, закранутая спадаром Аляксандрам. Наколькі важны выбар жанру, сюжэту, назвы, настолькі ж істотна правільна выбраць афармленне кнігі, дызайн вокладкі, які адпавядаў бы зместу твораў.

На завяршэнне сваёй лекцыі Аляксандр Фядута параіў спіс твораў, вартых прачытання і аналізавання:

1. Восіп Мандэльштам “Пра суразмоўцу” (“О собеседнике”) (эсэ)

2. Інакенцій Аненскі “Кніга адлюстраванняў” (“Книга отражений”) (крытыка)

3. Генры Філдзінг “Гісторыя Тома Джонса, найдзёныша” (раман)

4. Міхаіл Бахцін “Праблема паэтыкі Дастаеўскага” (даследаванне)

Спадар Фядута пажадаў маладым аўтарам, каб кожная напісаная імі фраза заканчвалася нечакана, што заахвочвала б чытача да далейшага знаёмства з тэкстам.

 

Віктар Казько: “Амаль пасля кожнага твора я трапляю ў бальніцу, бо выкладваюся напоўніцу”

Сустрэча з Віктарам Апанасавічам Казько прайшла ў форме гутаркі. Тым болей, што зусім нядаўна на семінарскіх занятках празаікі разглядалі ягоную кнігу “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”.

Віктар Казько

Пісьменнік расказваў пра адметныя моманты са сваёй біяграфіі, успамінаў гады, пражытыя на Кузбасе, дзе ён працаваў на шахтах. Распавядаў пра пошукі сваёй мовы, пра тое, як вярнуўся на Беларусь. Згадаў спадар Віктар і пра сваю першую аповесць, якая была надрукаваная ў часопісе “Новый мир” у 1962 годзе.

Традыцыйная парада тым, хто піша прозу: “Апроч таленту патрэбен моцны азадак”. Для напісання рамана неабходныя ўседлівасць і дысцыплінавасць, бо калі верш — гэта эмоцыя, то проза — рацыянальная пабудова сюжэту, апісанні характараў і абставінаў, выпрацоўка ўласнага стылю. У першую чаргу — шматгадзінная праца за пісьмовым сталом.

На пытанне маладых літаратараў, якія ўласныя аповесці або раманы Віктар Апанасавіч мог бы назваць самымі блізкімі сабе, самымі лепшымі, аўтар адказаў: “Амаль пасля кожнага твора я трапляю ў бальніцу, бо выкладваюся напоўніцу. Усе яны перажытыя, блізкія”.

Аднак назваў некалькі твораў, найбольш адзначаных крытыкамі:

“Цвіце на Палессі груша”

“Суд у Слабадзе”

“Хроніка дзетдомаўскага саду”

“Бунт незапатрабаванага праху”

На пытанне пра тое, з чаго пачынаецца праца над новым творам, спадар Казько зазначыў, што раней тэксты нараджаліся так: “Першы сказ, як першы акорд, які вельмі доўга выношваўся, за гучаннем якога я ішоў следам”.

Наступныя заняткі ў Школе маладога пісьменніка — семінарскія.

Прэсавая служба СБП, фота АУ
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------