У Варшаве прэзентаваны “Першапачатак” беларускага фальклору

Усяго ў праекце, прымеркаваным да юбілею ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" (у наступным годзе творчай арганізацыі споўніцца 80), узялі ўдзел 14 беларускамоўных літаратараў, сярод якіх такія вядомыя мэтры прыгожага пісьменства, як Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімер Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк і іншыя не менш цікавыя і таленавітыя асобы. Аўтарам ідэі і каардынатарам праекта выступіла паэтка Ірына Хадарэнка

На фотаздымках, выкананых Валерыем Дубоўскім, пісьменнікі ператварыліся ў наступных персанажаў славянскай міфалогіі: Бай, Дамавік, Лесавік, Жыжаль, Жыцень, Лазнік, Русалка, Лёля, Бордзя, Цёця, чэрці.

На адкрыццё выставы, што праходзіць пры падтрымцы кампаніі “Разам для Беларусі”, сабраліся прадстаўнікі беларускай супольнасці, якія зараз пражываюць у Польшчы. У Мінску дадзеная экспазіцыя будзе дэманстравацца з восені.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"