У Вільні павесілі мемарыяльную шыльду ў гонар Казіміра Сваяка

Скульптар — Ігар Засімовіч, мецэнат — Мікіта Забуга.

Шыльда ўсталявана на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17).

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца ў Вільні 19 чэрвеня а 12.00 з набажэнства ў касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства з Літвы і Беларусі. Затым, пасля літургіі, грамада накіруецца да шыльды, дзе адбудзецца яе адкрыццё і асвячэнне.