У Вільні ўсталявалі шыльду ў гонар Багушэвіча

17 верасня 2010 г. у Вільні на вул. Арклю 18 с (Коннай - бел.), адбылося адкрыццё шыльды ў гонар патрыярха беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, лёс якога быў цесна звязаны з Вільняй і Віленскім краем, у якім ён пабачыў свет (нар. 1840 г. у Свіранах, зараз Літва).



Шыльда была ўсталявана дзякуючы намаганням Таварыства беларускай мовы Віленскага краю, Амбасадай Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, Міністэрствам Культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама мэрыямі Вільні і Менска.

На адкрыцці шыльды прысутнісутнічалі Мініст Культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Дражын, віцэ-мэры Вільні і Міннска, прадстаўнікі грамадскасці Беларусі і Літвы, дзечы грамадскіх аб'яднанняў, як Хведар Нюнька, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве, вучні і настаўнікі Віленскай беларускай школы, выкладчыкі і студэнты Віленскага педагагічнага універсітэта цэнтра беларусістыкі з яе загадчыкам доктарам Лілеяй Плыгаўкай і шмат вядомых і паважаных гасцей.

Адкрыццё шыльды пачалося з выступлення гурта „Стары Ольса“. Пасля выступалі радстаўнікі як беларускіх, так і літоўскіх уладаў. Сэнс іх выступленняў быў прыкладна аднолькавы. Усё яны гаварылі пра вялікі ўклад Франнцішка Багушэвіча ў беларускую літаратуру і культуру і адзначалі своеасаблівасць Вільні, як горада, які даў магчымасць развіццю розных культур, у тым ліку і беларускай. І як далей зазначалі, што на вуліцах Вільні яшчэ будзе гучаць беларуская мова. Мініст Культуры Рэспублікі Беларусь сваю прамову распачаз з усім вядомых слоў Ф. Багушэвіча: „Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрла“. І гэтыя словы ён паўтарыў некалькі разоў. Гучалі яны і ў іншых выступоўцаў.

Важна адзначыць, што ўсе беларускія чыноўнікі прамаўлялі на добрай беларускай мовы. Прамовы літоўскіх чыноўнікаў перакладаліся таксама на бедарускую мову. ПЯць год назад такое цяжка было б і ўявіць.

У дадзеным выпадку можна шмат казаць, разважаць, крытыкаваць, але можна сказаць адназначна, што справа беларускай Вільні не забытая, яна працягвае жыць далей. І тое, што гэтым разам яна сабрала людзей розных палітычных поглядаў, нацыянальнасцей, полімоўных пад знакам Францішка Багушэвіча і беларускай мовай гаворыць пра тое, што яна не згінула, жывая і працягвае гуртаваць супольнасць Вільні на фундаменце беларускасці.

westki.info