У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку Давіду Сімановічу

На адкрыцці прысутнічалі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Людміла Сіманёнак, Настасся Лазебная, Уладзімір Папковіч. Уладзімір Антонавіч выступіў з прамовай, дзе, у прыватнасці, успомніў шчырае сяброўства з Давідам Рыгоравічам і гаварыў пра тое, што з літаратурнымі выступамі яны аб’ездзілі амаль усю Віцебшчыну.

Дарэчы, аўтарамі мемарыяльнай дошкі і помніка, які ўстаноўлены на яўрэйскіх могілках у Віцебску сталі віцебскія скульптары Аляксандр Гвоздзікаў і Іван Казак. На мерапрыемстве прысутнічалі таксама прадстаўнікі гарадскіх уладаў, прыхільнікі творчасці Давіда Сімановіча, яго сябры і знаёмыя.

Выступае адзін з аўтараў мемарыяльнай дошкі Аляксандр Гвоздзікаў

Уласная інфармацыя Віцебскага аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".