У Віцебску два “Паўстанні” ў адзін дзень — 17 кастрычніка
Дата публікацыі: 14.10.2013
1410
Першая сустрэча пройдзе а 13-й гадзіне на гістфаку ўніверсітэта. Студэнтам ды выкладчыкам будзе прадстаўленая праца. А ў 18.00 на арт-базе VITEBK4ME па адрэсе вул. Кастрычніцкая, 13, пачнецца другая сустрэча, з больш шырокай аўдыторыяй аматараў гісторыі. Вядомы гісторык і археолаг Мікалай Плавінскі, рэдактар і адзін з аўтараў серыі, прадставіць гэты кніжны праект. Гасцей арт-базы чакае цікавая віктарына з прызамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і самае шырокае абмеркаванне пад каву-гарбату! А хто прыйдзе зараней на VITEBK4ME, у 17.00, патрапіць і на прэзентацыю кнігі Алеся Белага “Хроніка Белай Русі: Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы”.
Імпрэза адбудзецца ў 17.00 па адрасе вул. Кастрычніцкая, 13.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"