У Віцебску развіталіся з Давідам Сімановічам

Ад адміністрацыі горада і вобласці прысутнічалі начальнік аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Наталля Шыянок.

 

Развітацца з Майстрам слова прыйшлі сябры СБП, блізкія. І хто б не выступаў, усе гаварылі пра тое, што Давід Сімановіч быў ініцыятарам розных цікавых культурных праектаў. Дзякавалі яму за ўсё, як і прасілі прабачэння.

Смуткуюць прыхільнікі творчасці Давіда Сімановіча, сябры. Віцябчанам цяжка ўсвядоміць, што Паэт, Чалавек, Грамадзянін больш ніколі не прывітаецца, не працягне руку, не спытае пра жыццё, не падбадзёрыць.

Яго няма, але тое, што Давідам Сімановічам зроблена, напісана, застанецца на стагоддзі. Бо паэты не паміраюць. І праз колькі часу, думаецца, на будынку, дзе жыў Давід Рыгоравіч, будзе размешчана мемарыяльная дошка з надпісам: “Тут жыў вялікі паэт сучаснасці —Давід Сімановіч” ці больш важкія словы, якія падкрэсляць геніяльнаць чалавека, які  доўгае жыццё прысвяціў Віцебску і Беларусі.

На здымках: у час жалобнага мерапрыемства.

Фота Настассі ЛАЗЕБНАЙ.

Ул. інф. Віцебскага абласнога аддзялення СБП