У часопісе “Дружба народов” выйшла аповесць Уладзіміра Някляева

 Аповесць Уладзіміра Някляева “Вяртанне Веры” ў апошнім, трэцім, нумары выдання, змяшчае на сваіх старонках расійскі часопіс “Дружба народов”. На рускую мову твор пераклаў Павел Анціпаў.

У біяграфічнай даведцы пра аўтара рэдакцыя часопіса наступным чынам ахарактэрызавала Уладзіміра Някляева: “Нарадзіўся ў 1946 г., вядомы беларускі паэт, празаік і грамадскі дзеяч, старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998-2001), кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтра (2005-2009), ініцыятар і кіраўнік грамадскай кампаніі "Гавары праўду", кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі. 19 снежня 2010 г на мітынгу апазіцыі быў збіты і заключаны ў следчы ізалятар КДБ Беларусі, пазней адпраўлены пад хатні арышт. Абвінавачваецца ў арганізацыі беспарадкаў у Мінску ў дзень выбараў прэзідэнта. Пастаянны аўтар "ДН".

Прачытаць аповесць “Вяртанне Веры” па-руску можна на сайце выдання: magazines.russ.ru/druzhba

Прэсавая служба СБП