У другі дзень Стральцоўскага фэсту — лекцыя шведскай пісьменніцы, паэтычныя чытанні і прэзентацыя кніжнай серыі

Сёння, 15 лютага, у канферэнц-залі Інстытута імя Гётэ (вул. В. Харужай, 25/3, 4 паверх) адбудзецца другі дзень паэтычнага марафона, міжнароднага фэсту памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, а таксама Шведскі саюз пісьменнікаў. Імпрэзы праходзяць пры падтрымцы кампаніі "Будзьма!"


Сённяшняя праграма пачнецца ў 17.00 з лекцыі шведскай літаратаркі Інгі-Ліны Ліндквіст “Лёс і апавяданне: аўтабіяграфічная проза”.

У 18.30 адбудуцца паэтычныя чытанні з удзелам Валянціны Аксак, Сяргея Бірукова (Расія/Нямеччына), Кацярыны Глухоўскай, Анатоля Івашчанкі, Ігара Коцюха (Эстонія), Уладзімера Някляева, Віталя Рыжкова, Паўла Свярдлова, Міхася Скоблы, Дзмітрыя Строцава, Андры Тээдэ (Эстонія). Мадэратар Андрэй Хадановіч.   

У 20.00 наведнікаў чакае канцэрт Яўгена Барышнікава.

У 20.30 – прэзентацыя паэтычнай серыі “Кнігарня пісьменніка”: Ірына Багдановіч, Анатоль Брусевіч (Горадня), Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк. Мадэратар Барыс Пятровіч.

 

Уваход на ўсе імпрэзы ў межах Фестывалю вольны. 

Паглядзець на мапе месцазнаходжанне Інстытута імя Гётэ можна тут

Прэсавая служба СБП