У фіналіста прэміі “Дэбют” Сяргея Егарэйчанкі – дэбютная кніга

Першая кніга маладога беларускага празаіка Сяргея Егарэйчанкі “Лебедзі паміраюць разам” выйшла ў выдавецтве Ігара Логвінава.

Дэбютную кнігу склалі «Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам» — твор, адзначаны заахвочвальнай прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча ад Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра ў намінацыі «Проза». Аповед напісаны на падставе рэальных падзеяў — сталінскіх рэпрэсій напрыканцы 30-х гг. А таксама апавяданне «Права дараваць» і аповесць «Лебедзі паміраюць разам», створаныя пасля сумнавядомых падзеяў снежня 2010 года. Абодва творы можна ахарактарызаваць як антыўтопію паводле беларускіх рэалій.

Сяргей Егарэйчанка. Лебедзі паміраюць разам. Проза. Мінск "Логвінаў", 2011. 192 старонкі. Мяккая вокладка.

lohvinau.livejournal.com