У гарадзенскіх аўтараў з'явілася свая кніжная падсерыя
Дата публікацыі: 29.03.2012
1419

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская Бібліятэка” заснавала новую падсерыю — “Гарадзенскія коды”, у якой плануецца выдаваць прозу гарадзенскіх аўтараў: апавяданні, навэлы, эсэ, аповесці, нарысы, нават эпапеі. Заснавальнікаў падсерыі цікавяць таксама і ўспаміны. Мара і мэта — выдаць гарадзенскі раман.
Прапановы ў "Гарадзенскія коды" негарадзенскіх аўтараў таксама вітаюцца, але тэма празаічнага твору ўсё ж мусіць быць звязана з Гродна.
Першая кніга падсерыі "ГАЛС. Аповесць з 1734 года" Аркадзя Ліцьвіна, падзеі у якой разгортваюцца ў часы Рэчы Паспалітай, ужо выйшла.
Другая кніга "Сандалі мітрапалітыка. Альбо маленькія гісторыі з вялікай палітыкі" Віктара Сазонава выйдзе неўзабаве.
інф. паводле FB-старонкі "Гарадзенскай бібліятэкі"
Прэсавая служба СБП