“У гэтым доме жыў паэт”

25 красавіка ў Бялынічах адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме, дзе каля дваццаці год жыў паэт і стваральнік  раённай суполкі Таварыства беларускай мовы Віктар Хаўратовіч. Ініцыятыва ўганаравання Віктара Хаўратовіча належыць маладым сябрам мясцовага  літаратурнага аб’яднання “Натхненне”. На ўрачыстасьці гаворка ішла пра творчасьць Віктара Хаўратовіча.

Сябра яшчэ тагачаснага Саюза пісьменьнікаў Беларусі, Віктар Хаўратовіч усё жыццё працаваў будаўніком, прарабам, тэхнікам. А ў вольны час пісаў вершы.

Даведка: Хаўратовіч Віктар нарадзіўся 21.06.1934 г. у вёсцы Стары Сінін Магілеўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1957 г. скончыў Магілеўскі будаўнічы тэхнікум, у 1966-1968 гг. вучыўся ў Магілеўскім педінстытуце. Сябра СП СССР з 1985 г. Памёр 17.10.1991 г.
У друку выступаў з 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Сонца на кельме» (1983), «Зямныя колеры і гукі» (1990).