У гонар Эдгара По: "Nevermore and more and more…"

27 студзеня ў “КнігарніЎгалерэі” ў межах літаратурных чытанняў з часопісам “ПрайдзіСвет” пройдзе святкаванне дня нараджэння знакамітага амерыканскага пісьменніка Эдгара Алана По “Nevermore and more and more…”.
Павіншаваць незабыўнага майстра гратэску і готыкі, аматара катоў і крумкачоў, знаўцы муміяў і мерцвякоў, прыйдуць яго перакладчыкі на беларускую Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Віталь Рыжкоў, Юля Цімафеева, а таксама голас Аляксея Арцёмава і, можа быць, дух самога Эдгара По.
Пачатак святкавання: 19.00.
Адрас “КнігарніЎгалерэі”: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг