У кнігарні "Логвінаў" пачнецца продаж раман А. Клінава "Шалом"

28 студзеня, а 15 гадзіне на Незалежнасці 37А ва ўрачыстай атмасферы пачнецца эксклюзіўны продаж новага рамана Артура Клінава «Шалом».

Першы пакупнік рамана «Шалом» атрымае ў падарунак ад аўтара пляшку каньяку «Версаль» з аўтографам і магчымасць выпіць з ім на брудэршафт.

Пакупнікі асобнікаў з № 2 па № 9 атрымаюць аШАЛОМляльны пацалунак ад аўтара рамана. Пакупнік рамана за нумарам 10 атрымае ў падарунак пляшку гарэлкі і плаўлены сырок «Дружба». Пакупнік рамана № 14 атрымае акуляры філосафа Валянціна Акудовіча ў рагавой аправе. І гэтак далей, амаль да бясконцасці, а дакладней да асобніка № 50, шчаслівы ўладальнік якога дастане пляшку віна «Азарэнне», брудэршафт, фатаграфію ў прускім шаломе, і ў дадатак ілюстраваны дапаможнік па грамадзянскай абароне. Падчас урачыстай цырымоніі выступяць іншыя літаратары і крытыкі, якія выкажуць сваё «фэ» аўтару і яго твору.

Раман «Шалом» — пра берлінска-варшаўска-мінска-магілёўскія прыгоды беларускага мастака, які набыўшы антыкварную кайзераўскую каску, катэгарычна адмаўляецца здымаць яе. Першы месяц раман «Шалом» будзе прадавацца па зніжаным кошце выключна ў кнігарні «логвінаЎ».

Артур Клінаў — пісьменнік, мастак, галоўны рэдактар часопіса pARTisan. Аўтар фотаальбома «Горад Сонца» і кнігі «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца».

nn.by