У кнігарні “логвінаЎ абмяркуюць, што чытаць і перакладаць

12 верасня (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” пройдзе падвядзенне
вынікаў конкурсу на найлепшы пераклад навелы Генрыха фон Кляйста
“Землятрус у Чылі”. Конкурс быў арганізаваны Інстытутам імя Гётэ ў
Мінску і часопісам “ПрайдзіСвет”.
Пасля ўзнагароджання пераможцы і ўдзельнікаў чакаецца
дыскусія з удзелам перакладчыкаў і чытачоў на тэму: “Што я хачу
перакладаць?/Што я хачу чытаць?”.
Падчас дыскусіі адбудзецца прадстаўленне праграмы падтрымкі перакладу
Інстытута імя Гётэ і дапаможных рэсурсаў для перакладчыкаў.
Да дыскусіі запрашаюцца ўсе аматары замежнай літаратуры і мастацкага перакладу.
Пачатак а 19-й.
Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т. Незалежнасці, 37А.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг