У кнігарні “логвінаЎ” узнагародзілі "ператворнікаў"

Узнагароджанне пераможцаў і фіналістаў конкурсу перакладаў са славянскіх моваў “Ператвор”, арганізаванага ініцыятыўнай групай “Kate&Osia” і часопісам “ПрайдзіСвет”, прайшло 19 студзеня ў мінскай кнігарні “логвінаЎ”.
Узнагароджанне фіналістаў
Паводле словаў Сяргея Сматрычэнкі, ініцыятара конкурсу і сябра журы, удзел у літаратурным спаборніцтве ўзялі каля 50 чалавек, што паспрабавалі свае сілы ў перакладзе мастацкіх тэкстаў 14 славянскіх аўтараў.
Сяргей Сматрычэнка
З ліку ўдзельнікаў былі абраныя 3 пераможцы, чые тэксты атрымалі найбольшую колькасць конкурсных балаў — імі сталі Ганна Гараніна, Алена Карп і Святлана Рогач, — а таксама 7 фіналістаў. Усе яны атрымалі дыпломы і прызы з рук літаратара Кірыла Дубоўскага, чые творы былі прапанаваныя на пераклад, а таксама вядомага перакладчыка і сябра журы Лявона Баршчэўскага.
Узнагароджанне Святланы Рогач
На вечарыне прагучалі пераклады ў выкананні як пераможцаў конкурсу, так і сябраў журы “Ператвора”.
Фота - Алены Казловай
prajdzisvet.org