У падтрымку свайго адваката

Сакратарыят і сябры Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх – народныя паэты Беларусі Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, лаўрэаты Дзяржаўных прэмій Беларусі Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Віктар Казько, Анатоль Кудравец і дзясяткі вядомых беларускіх творцаў, выказаліся ў падтрымку Ганны Бахціной, якая апынулася перад пагрозай пазбаўлення адвакацкай ліцэнзіі.

«Мы ведаем Ганну Віктараўну Бахціну як аднаго з лепшых у нашай краіне абаронцаў правоў і свабодаў грамадзян, – гаворыцца ў прынятай 1 жніўня Заяве. – Гэта чалавек узорных прафесіяналізму, таленту і мужнасці. У складаны перыяд яна годна прадстаўляла інтарэсы нашага старэйшага грамадскага аб’яднання ў працэсах Вярхоўнага суда, бліскуча адстойвала і адстойвае ў нашай краіне пастулаты праўды і справядлівасці… Рашуча заклікаем адпаведныя дзяржаўныя інстанцыі і атэстацыйную камісію перагледзець прынятыя рашэнні, бо, як сведчыць Яе Вялікасць Гісторыя, усё мінецца, а праўда – застанецца».


Прэсавая служба СБП