У першы вясновы дзень Вера Бурлак прэзентуе кнігу прозы

1 сакавіка ў кнігарні “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А) Вера Бурлак прадставіць сваю кнігу кароткай прозы “Творы соннага жанру”. 

У імпрэзе акрамя аўтаркі бяруць удзел музыкі:

Максім Іўкін

Наста Арлоўская

Кацярына Крывашэйцава 

Пачатак а 19-й. 

Уваход вольны.

Пра кнігу: 

У нас кароткае метро: толькі сеў — ужо выходзіць. Толькі як след задрамаў, як голас кажа: “Канцавы прыпынак. Калі ласка пакіньце вагоны”. З гэтай аказіі Вера Бурлак напісала караценькую кнігу, куды ўключыла маленькі дэтэктыў, маленечкі філасофскі трактат і крыхотны прыгодніцкі раманчык, каб чытач яшчэ і паспаць паспеў.

Прэсавая служба СБП