У расійскай “Новой газете” – проза Някляева

Расійская “Новая газета” змяшчае на сваіх старонках урывак з аповесці Уладзіміра Някляева “Вяртанне Веры”. У бліжэйшым, сакавіцкім нумары часопіса “Дружба народов”, паведмляе газета, аповесць плануецца надрукаваць цалкам. Пераклад на рускую мову ажыццявіў Павел Анціпаў.

З невялікай прадмовы да перакладу: “Уладзімір Някляеў сядзіць у Мінску пад хатнім арыштам. Яму не дазволена пакідаць кватэру, карыстацца тэлефонам і Інтэрнэтам. З тэлевізійных перадач выкідваюць папулярныя песні, напісаныя на яго вершы. І ўсё ж ні адзін, нават самы круты дыктатар не ў сілах даць рады слову пісьменніка.”

Пачытаць урывак з аповесці Уладзіміра Някляева па-руску можна на сайце “Новой газеты”.

Прэс-служба СБП.