У серыі «Пункт адліку» выйшлі дэбютныя кнігі Антона Рудака і Андрэя Лазуткіна

Дэбютную кнігу Антона Рудака (нар. 1989) склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. «Верхні горад» — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.

Рэдактар кнігі - Андрэй Хадановіч, мастак вокладкі - Ксенія Шталянкова.

***

Валодзя Караткевіч на беразе Дняпра

Вецер хмары па небе ў сумёты зьбіраў

І яны застывалі ў маўклівым спакоі.

Сумны хлопчык сядзеў на адхоне Дняпра,
А краіна драмала ў сьнягах за ракою.

“Бог пакінуў яе. Пэўна, зь дзесяць вякоў,
Як забыўся аб нашай няшчаснай радзіме,
Дзе ня тое што цмокаў – няма й ветракоў,
Ані Донаў Кіхотаў, каб біліся зь імі.

Ён пайшоў і пакінуў нас зь ёю саміх –
Дык на чорта малітвы да гэткага Бога?”
Раптам сьнег прыпыніўся і вецер заціх –
Бог схіліўся і сумна глядзеў на малога.

І пакуль феерверкі ляцелі ў гару
І клалося ў снапы пад сярпамі калосьсе,
Ён пайшоў – і адзін нарадзіў Беларусь,
І для першага разу някепска ўдалося.

Пра кнігу Андрэя Лазуткіна кажа яе рэдактар Людміла Рублеўская:

"Проза двадцатилетних" - модный ныне феномен, хотя статуса феномена заслуживают единицы из поколения. Андрей Лазуткин - именно такой "единичный" автор. Чем живут, как глядят на историю и современность рожденные в Беларуси 1990-х? Для многих это станет открытием, кого-то возмутит, кого-то ранит. Поколение межвременья, выросшее в разломе эпох, когда прежние идеалы умерли, а новые не набрали силу, когда ни семья, ни школа, ни государство не способны дать веру во что-то, объяснить - кто ты, и кто - твой народ... Что их ждет? Молодой автор поставил амбициозную задачу - найти ответ на этот вопрос экспериментальным путем, отправив героя-аватара в смоделированное прошлое, в котором Вторая мировая война закончилась с другим итогом, и параллельно - в болевые точки современности. Он путешествует по Беларуси агрогородков и обветшалых хрущевок, едет в Вильнюс, Львов, Варшаву, в сопровождении бырла, юношеского цинизма и мучительного желания понять, что происходит с миром. А там, в альтернативной истории, трясется в холодных теплушках по рабскому Отсланду, взрывает с партизанами железнодорожные станции и разбирается в политтехнологиях, которые остаются неизменными, отводя белорусам роль пешек в чужой кровавой игре. Автор обозначил жанр своего произведения, как ост-модерн. Есть здесь и альтернативная история, и дизель-панк, и свойственный прозе двадцатилетних цинизм и стеб, но главное - это динамичная и острая, честная и талантливая проза, и новое яркое имя белорусской литературы". 

 Над вокладкай кнігі працавала мастак Наста Мазгавая.

Дарэчы, у серыі «Пункт адліку» - новы дызайн, распрацаваны Нікам Анціпавым.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"