У святле “Жырандолі”

Жырандольцам
Жырандоля, жырандоля –
льецца песня у прасцяг:
Наша слова, наша воля,
наш бел-чырван-белы сцяг!
Жырандоля, жырандоля!
Рэха коціцца за Буг:
наша сонца, наша доля,
баразна, ралля і плуг.
З Жырандоляй, з жырандоляй --
не загінем мы сябры ,
як, акрыленыя воляй,
Белавежскія зубры!
Такім экспромтам-прысвячэннем намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Эдуард Акулін распачаў свята Кнігі, зладжанае сябрамі Брэсцкага аддзялення СБП у памяшканні адноўленага будынка Цэтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Пасля віншавальнага слова госць выказаў падзяку за плённае супрацоўніцтва і перадаў дырэктару бібліятэкі Святлане Сямашка 9 тамоў твораў Васіля Быкава, выданнем якога займаецца пісьменніцкая арганізацыя. Затым па чарзе бралі слова берасцейскія творцы: Васіль Дэбіш, Алесь Каско, Леанід Філатаў, Мікалай Аляксандраў, Леанід Валасюк, Мікола Сянкевіч, прзентуючы свае новыя кігі і творы, надрукаваныя ў чацвёртым нумары літаратурнага штогадовіка “Жырандоля”. Падсумаваў вынікі літаратурнага года старшыня Брэсцкага аддзялення СБП Іван Мельнічук. Хораша, на высокай паэтычнай ноце правяла вечарыну-прэзентацыю паэтка і літаратуразнаўца Святлана Варонік.
Вядоўца Святлана Варонік і Мікалай Аляксандраў
Васіль Дэбіш
Леанід Філатаў
Алесь Каско
Лявон Валасюк
Эдуард Акулін і дырэктар бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Святлана Сямашка
Ул. інф.