У траўні -- 20 год Таварыству Вольных Літаратараў

Таварыства Вольных Літаратараў. ТВЛ ад самага пачатку ставiла за мэту ахапiць сваiмi iнiцыятывамi прастору ўсёй лiтаратурнай Беларусi, якой бы кіравалі палачане ды гарадзенцы.

Мінула дваццаць гадоў – і мы можам падвесці вынік – што ў ТВЛу атрымалася, а якія мэты так і засталіся толькі наіўнымі марамі тады яшчэ юных ды гарачых паэтаў з правінцыі.

Уласныя амбіцыі, творчая зайздрасць – што не дазволіла арганізацыі захавацца і стаць культавай для сваіх наступцаў, а чым ТэВэЭЛаўцы ўсё ж узбагацілі новае літаратурнае пакаленне?

Ці шчасліва склаліся літаратурныя лёсы саміх чальцоў таварыства? ТВЛ – пісьменнікі ў нябыце, ці яны папросту эліта?.. Паразважаем разам з паэтам-дысідэнтам Славамірам Адамовічам і ахоўнікам архіваў Таварыства Алесем Аркушам – у новым выпуску "Чорным па Белым".

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"