У трэці дзень Стральцоўскага фэсту — Аня Кампман, прэзентацыя серыі "Пункт адліку" і дэбютнага зборніка Віялеты Пачкоўскай

Сёння, 16 лютага, у канферэнц-залі Інстытута імя Гётэ (вул. В. Харужай, 25/3, 4 паверх) — трэці, апошні дзень Другога міжнароднага паэтычнага фестывалю "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова. У ягоных межах адбудзецца выступ пісьменніцы Ані Кампман (Германія), узнагароджанне пераможцаў конкурсу імя Максіма Танка, а таксама прэзентацыі кніг. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на прэзентацыю кніжнай серыі "Пункт адліку": паэтка Віялета Пачкоўская прадставіць свой дэбютны вершаваны зборнік "Арэхападзенне", які толькі-толькі пабачыў свет.

 

Праграма трэцяга дня:

15.00 – Аня Кампман (Германія). Мадэратар Марыя Мартысевіч.

16.00 – узнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Максіма Танка: Сабіна Брыло, Андрэй Вылінскі, Ігар Канановіч, Уладлена Малашчанка, Наталля Рак, Наталля Рудак, Воля Чайкоўская, Нупрэй Бухановіч, Ехе́ Кім Урґ.

17.00 – “Птушкі лёгкіх паводзінаў”. Прэзентацыя зборніка пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Чэслава Мілаша: Юлія Аляксеенка, Маргарыта Аляшкевіч, Алеся Башарымава, Ася Волкава, Павел Капанскі, Марыя Лапо, Уладзь Лянкевіч, Ганна Мананкова, Віялета Пачкоўская, Марыя Пушкіна, Антон Рудак, Ганна Янкута. Мадэратар Андрэй Хадановіч.

18.30 – канцэрт гурта Tonqixod (Тонкіход).

19.00 – прэзентацыя кніжнай серыі “Пункт адліку”: Кірыл Дубоўскі, Кацярына Зыкава, Наста Манцэвіч, Андрэй Пакроўскі, Віялета Пачкоўская, Анка Упала. Мадэратар Павел Анціпаў.


20.00 – паэтычныя чытанні: Ганна Аўчыннікава, Андрэй Адамовіч, Кірыла Анохін, Уладзімер Арлоў, Міхась Баярын, Вольга Гапеева, Вольга Гронская, Ярына Дашына (Берасце), Уладзімер Лобач (Полацак), Тацяна Нядбай (Варшава), Юрась Пацюпа, Таццяна Сівец, Лера Сом (Полацак). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

 

Уваход на ўсе імпрэзы ў межах Фестывалю вольны. 

Паглядзець на мапе месцазнаходжанне Інстытута імя Гётэ можна тут

Прэсавая служба СБП