Уганараваныя пераможцы паэтычнага конкурсу імя Ларысы Генію�?

9 жніўня, у дзень нараджэньня Ларысы Генію�?, у Менску ўганараваныя ляўрэаты паэтычнага конкурсу, прымеркаванага да 100-годзьдзя вялікай паэткі.

Паэтычны конкурс быў абве�?чаны сёлета ў сакавіку з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі. Арганізатарам конкурсу выступіла аб’яднаньне літаратараў-хрысьціянаў «Дабравест». Удзел у конкурсе ўзялі амаль тры дзясяткі аўтараў з усіх куткоў Беларусі.

Здольнасьці аўтараў ацэньвала журы ў складзе публіцыста Паўла Севярынца, паэткі Галіны Каржанеўскай і пісьменьніка Міколы Трафімчука. У выніку былі абве�?чаныя ўладальнікі двух спэцыяльных прызоў, сем пераможцаў і сем прызэраў.

Спэцпрызамі ўганараваныя Галіна Яра�?эвіч з Баранавічаў — аўтарка цыклю песьняў на вер�?ы Ларысы Генію�?, а таксама гісторыка-патрыятычны клюб «Спадчына» зь вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёну Гарадзен�?чыны.

Пераможцамі паэтычнага конкурсу сталі Алена Сурба і Зоя Жук з Горадні, Эдуард Граковіч зь Менскага раёну, Марыя Баравік з Глыбоччыны, Алесь Корнеў з Баранавічаў, Марыля Шлык і Алесь Вярцейка зь Менску.

Ка�?тоўныя прызы атрымалі Юрась Касьцюк з Наваполацку, Альдонія Наўцянкова з Клецку, Алена Богдан зь Берасьця, Кацярына Глухоўская і Рагнед Малахоўскі зь Менску, Аляксей Белы з Баранавічаў, Алена Арцёмава зь Віцебску.

Цырымонія ўзнагароджаньня праходзіла ў сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Франці�?ка Скарыны, паведамляе БелаПАН.

svaboda.org