«Украінскі чамаданчык» адкрыўся ў кнігарні «логвінаЎ»
Нягледзячы на памеры, бібліятэка спраўна працуе — кожны ахвочы зможа ўзяць і пачытаць творы класічнай і сучаснай украінскай літаратуры на некалькіх мовах.
— Задача «Чамаданчыка» — даць уяўленне пра літаратуру нашай суседкі, — кажа аўтар ідэі літаратар Ігар Бабкоў. — А таксама прапанаваць украінскую высокую культуру ў якасці правадніка для беларускага грамадства ў сітуацыю разумення таго, што адбываецца ва Ўкраіне.
У «Чамаданчыку» будуць і далей назапашвацца ўкраінскія кнігі, а любы наведнік можа пазычыць кнігу адтуль на тыдзень-два. Кнігарня логвінаЎ таксама заклікае ўсіх ахвочых ахвяраваць кнігі для «Украінскага чамаданчыка».
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг