Уладзімер Арлоў намінаваны на прэмію «Еўрапэйскі паэт свабоды»

Намінанты на новую літаратурную ўзнагароду былі абвешчаныя 16 траўня. Сярод іх — прадстаўнікі Кіпру, Сербіі, Славаччыны, Славеніі, Швэцыі, Францыі. Беларусь прадставіць кніга вершаў Уладзімера Арлова «Паром праз Ла‑Манш».

Узнагароду ў 100.000 злотых (каля 30.000 эўра) заснаваў і фундуе горад Гданьск. У ім і абвесьцяць імя пераможцы падчас міжнароднага літаратурнага фэстывалю ў 2010 годзе, піша “Наша ніва”.