Уладзімер Арлоў выступіў у Асіповічах і Полацку

2 красавіка ў Асіповіцкай царкве евангелістаў-хрысціян адбылася сустрэча з пісьменнікам Уладзімерам Арловым, прысвечаная 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.

Апрача прыхаджанаў, на сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі гарадской інтэлігенцыі. У ходзе сустрэчы пісьменнік прэзентаваў свае новыя кнігі “Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя” і “Пакуль ляціць страла”, дзе дзясяткі старонак прысвечаныя змаганню нашых продкаў за Волю ў 1883 годзе.

Ініцыятарам сустрэчы быў пастар Эрнст Сабіла – легендарны змагар за Свабоду, Веру і Сумленне, які за свае погляды 15 гадоў правёў у зняволенні.

11 красавіка Уладзімер Арлоў сустрэўся са сваімі землякамі ў Полацкай царкве адвентыстаў сёмага дня. Галоўнаю тэмай сустрэчы было 600-годдзе пачатку пратэстантскага руху ў Беларусі, бо якраз у 1413 годзе Вялікае Княства Літоўскае наведаў і прапаведаваў свае вучэнні бліжэйшы паплечнік Яна Гуса, адзін з ідэолагаў гусізму, Геранім Пражскі.

12 красавіка Уладзімера Арлова сустракала родная полацкая школа №1. Падчас прэзентацыі кнігі “Пакуль ляціць страла” пісьменнік прачытаў якраз тыя старонкі, якія прысвячаюцца яго школьным гадам і полацкаму дзяцінству.

Пераможцы невялікай віктарыны атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 

budzma.org