Уладзімір Арлоў будзе прадаўцом у кнігарні «логвінаЎ»

«Гэта святая праўда! — кажа Ігар Логвінаў, уладальнік кнігарні.
— Мы прагледзелі 25 прэтэндэнтаў і спадар Уладзімір падышоў нам
дасканала. Па-першае ён цудоўна абазнаны ў сучаснай літаратуры, па-другое ўмее пра яе распавядаць».
Такім чынам, 26 кастрычніка (серада) за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37А) будзе стаяць аўтар гістарычнай прозы і эсэсіст Уладзімір Арлоў.
Падчас сваёй кароткай працоўнай змены (з 19–00 да 20–30) спадар Уладзімір дасць параду наведнікам, якія кнігі вартыя прачытання і падпіша усім ахвочым сваю нядаўна перавыдадзеную кнігу паэзіі «Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся».
nn.byУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг