Уладзімір Арлоў на выспе возера Сялява
Былі прэзентаваныя нядаўна выдадзеныя кнігі “Пакуль ляціць страла” і “Свецяцца вокны, ды нікога за імі”. Адразу гаворка зайшла пра 150-годдзе нацыянальна-вызваленчае паўстання Кастуся Каліноўскага, якое адзначаецца сёлета, а таксама пра яго правадыра.
Можна сказаць, што Уладзімір Арлоў не толькі адказаў на шматлікія пытанні, але і правёў вясёлую віктарыну з пытаннямі з далёкай і нядаўняй гісторыі.
Пяцёра пераможцаў атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а напрыканцы сустрэчы прагучала эсэ “Незалежнасць-гэта…” .
Да арганізацыі сустрэчы спрычыніліся спадары Андрэй Аляхновіч і Генадзь Шэпелеў.
Імпрэза адбывалася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг