Уладзімір Арлоў выступіў на Магілёўшчыне і Віцебшчыне
Выступае Уладзімір Арлоў
Асабліва адметнай была сустрэча з пісьменнікам у Музеі беларускага кнігадрукавання. Апрача сваёй кнігі Уладзімір Арлоў прэзентаваў там таксама кнігу свайго сябра, архітэктара – рэстаўратара Валерыя Слюнчанкі (1945-1992) “Ляцеў з аблокамі я побач”.
Валерый – аўтар праектаў рэстаўрацыі Сафійскага і Богаяўленчага сабора ў Полацку, Каложскай царквы ў Гародні, кармеліцкага сабора ў Мсціславе, сядзібы-музея Ф. Багушэвіча ў Кушлянах ды іншых знакавых помнікаў архітэктуры. Ён і адзін з герояў кнігі “Імёны Свабоды”.
Аўтограф ад спадара Уладзіміра
Сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, ад якой пісьменнік прывёз удзельнікам сустрэч традыцыйныя падарункі.
Фота Таццяны Козік
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг