Уладзімір Арлоў выступіў у Магілёве і Наваполацку

23 студзеня Уладзімір Арлоў прэзентаваў свае кнігі “Пакуль ляціць страла”, “Свецяцца вокны …”, а таксама аўдыакнігу “Імёны Свабоды” у Магілёўскім грамадскім цэнтры “Кола”. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікала праведзеная пісьменнікам віктарына паводле ягонай “Стралы” , пераможцы атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”,  а самая маленькая ўдзельніца сустрэчы Міхаліна была ўгараваная майкай з партрэтам Еўфрасінні Полацкай.

IMG_1022

IMG_1024

29 студзеня Уладзімір Арлоў сустрэўся з наваполацкімі чытачамі, сярод якіх было шмат студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама ліцэістаў і школьнікаў. На вечарыну прыйшло больш за 100 аматараў беларускай літаратуры, якіх найперш цікавілі нядаўна выдадзеныя кнігі “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя” і “Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя”.

Усе свае студзеньскія сустрэчы Уладзімір Арлоў прысвяціў 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.

IMG_1025

IMG_1028

budzma.org