Уладзімір Даніленка прэзентаваў сваю кнігу ў Мінску (ФОТАРЭПАРТАЖ)
Валерый Джыгун
Павітаў гледачоў Часовы Павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Джыгун. Вядоўцай была першы сакратар Пасольства Марыя Гуцала, выступілі дэпутат беларускага парламента Алена Анісім, акадэмік Радзім Гарэцкі, пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, украінская аўтарка Марына Варыч, беларуска-ўкраінская паэтка Іна Снарская і спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Барыс Пятровіч і Уладзімір Даніленка
Вечарына прайшла ў форме публічнага дыялогу паміж Уладзімірам Даніленкам і Барысам Пятровічам --калегі, старшыні пісьменніцкіх арганізацый абмеркавалі гісторыю напісання і перакладу кнігі "Клетка для івалгі". Украінскі госць шмат распавядаў як пра сябе асабіста (успаміны дзяцінства, рэаліі жыцця, пакладзеныя ў аснову ягонай прозы), так і пра сацыяльную і культурніцкую сітуацыю ва Украіне. Гучалі пытанні з залы. Завяршылася сустрэча аўтограф-сесіяй спадара Уладзіміра.
Уладзімір Даніленка, Барыс Пятровіч, Радзім Гарэцкі
Чарга па аўтограф
Віка Трэнас, для lit-bel.org