Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
Пры падрыхтоўцы літаратурнага нумару мы паставілі перад сабой мэту, падобную на пошукавы запыт у Сеціве: «Быкаў, вершы». Шукалі, шукалі і, вы ведаеце, знайшлі! Вершы, праўда, не ад Васіля, але пра яго. Прычым за аўтарствам самога Уладзіміра Караткевіча.
Мы ўдзячныя кіраўніцтву і супрацоўнікам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры за гэтыя рэдкія фотаздымкі: Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч разам з жонкамі ў верасні 1979 года адпачывалі ў Піцундзе ў Доме творчасці. Зорныя пісьменнікі нічым не адрозніваліся ад іншых адпачывальнікаў: купаліся, пілі алкагольныя напоі, хадзілі ў сталоўку, фатаграфаваліся. А калі фотаздымкі былі гатовыя, Уладзімір Сямёнавіч на адваротным баку сваёй рукой склаў эпіграмы на ўбачанае. Легендарнасць як фотак, так і подпісаў да іх, зашкальвае. Прыемнага прагляду!