Уладзімір Казбярук адзначае 90-годдзе

Глыбокашаноўны Уладзімір Міхайлавіч! Віншуем Вас са святам і зычым моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці, і няхай дарагія Вам людзі заўжды будуць побач з Вамі! Сто лят!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Уладзімір Казбярук нарадзіўся 29.08.1923 г. у вёсцы Бандары Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949) працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Любчанскай сярэдняй школе, а ў 1951-1952 гг. - выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры Нягневіцкай сярэдняй школы Наваградскага раёна. Вучыўся ў аспірантуры пры Менскім педагагічным інстытуце (1952-1955), працаваў выкладчыкам Полацкага педагагічнага інстытута. У 1959-1964 гг. - вучоны сакратар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1964 г. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1977 г.

Узнагароджаны медалямі. У друку выступае з рэцэнзіямі і крытычнымі артыкуламі з 1954 г.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"