Уладзімір Мароз у гасцях у кіеўскіх студэнтаў-беларусістаў

Студэнты і магістранты беларускай філалогіі

Дырэктарка Цэнтра беларускай мовы і культуры Леся Сцебліна

Госця прадставіла дырэктар Цэнтра Леся Мікалаеўна Сцебліна.

Уладзімір Мароз  

У. Мароз расказаў аб працы над дакументальным фільмам “Свет Караткевіча”, аўтарам сцэнарыя якога ён з’яўляецца, пасля чаго адбыўся прагляд стужкі і яе абмеркаванне. У межах сустрэчы прайшла таксама прэзентацыя новай паэтычнай кнігі спадара Уладзіміра “Крыжы на ростанях”. Аўтар прачытаў санет “Шляхетны вобраз” з прысвячэннем Уладзіміру Караткевічу.

Прагляд дакументальнага фільма "Свет Караткевіча"; уверсе: выступае Уладзімір Мароз; унізе: выступае дацэнт кафедры славянскай філалогіі Надзея Старавойтава

У. Мароз распавёў, як складалася кніга, прачытаў некалькі вершаў з Ерусалімскай нізкі “Горнія скрыжалі”, якою яна пачынаецца. Прагучалі і патрыятычныя вершы, і любоўная лірыка. Студэнты з цікавасцю слухалі беларускае паэтычнае слова, задавалі госцю шмат пытанняў аб літаратуры і кіно. Сустрэча праходзіла ў зале мастацтваў Інстытута філалогіі.

Паводле арганізатараў