Навіны

Учора ў межах ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, на стэндзе Амбасады Рэспублікі Польшча, адбылася прэзентацыя кніг-намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” Уладзіміра Някляева і “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза” Андрэя Пакроўскага.

Уладзімір Някляеў і Андрэй Хадановіч


Адмыслова на сустрэчу з пісьменнікамі сабралася досыць шмат чытачоў, не меней за трыццаць чалавек. Праўда, выступленне спадара Уладзіміра было скарочана да пяці хвілін у выніку пэўных арганізатарскіх складанасцей. У каментары для "Еўрарадыё" прэс-сакратар прэміі Гедройца Павел Анціпаў распавёў:

"Я і яшчэ пару чалавек ад прэміі стаялі на стэндзе польскай амбасады і раздавалі кнігі. Падышоў выдавец з Польшчы, сказаў, што ён сёння тут будзе кіраваць і не дазволіць ніякіх мерапрыемстваў на гэтым стэндзе. Ён папрасіў, каб мы вызвалілі стэнд. Я пазваніў у амбасаду, адтуль прыехала аташэ па культуры. Яны неяк дамовіліся, і нас пусцілі назад. Зараз адбываецца прэзентацыя Уладзіміра Някляева на стэндзе амбасады Польшчы".


Вядучы мерапрыемства Андрэй Хадановіч адзначыў у інтэрв'ю "Радыё Свабода":

«Адбылася адна з „найвесялейшых“ у маім жыцьці прэзэнтацый. Зрэшты, усе „весялосьці“ былі чаканыя, калі зьявілася ў адкрытым доступе інфармацыя, што ў межах спатканьня з аўтарамі прэміі Ежы Гедройца ёсьць таксама спатканьне з аўтарам раману „Аўтамат з газіроўкай“ Уладзімерам Някляевым. Я асабіста чакаў нейкіх падвохаў, і яны адбыліся.

​​Напачатку ў выглядзе дыскамфорту, калі незнаёмы, мажны, шырокі, высокі і прадстаўнічы пан з гальштукам не пусьціў ні мяне як вядучага, ні аўтара за столік, дзе мусіла адбыцца спатканьне з чытачамі. Таму гэтыя неадэкватныя дзеяньні адразу ператварылі літаратурную, ціхую, камэрную імпрэзу, якой яна павінна была быць, у ледзь не палітычны мітынг. Бо аўтару давялося проста адтлумачыць сваім чытачам усе гэтыя элемэнты нязручнасьці.

Гэта ўсё мусіла адбыцца за столікам, прызначаным для Польскай амбасады, але адбылося непасрэдна каля яго, на тле банэраў літаратурнай узнагароды Ежы Гедройца. А далей вакол нас пачалі віраваць чыноўнікі розных узроўняў і ўпрошваць як мага хутчэй спыніць гэтую імпрэзу, пакуль можна спыніць яе мірна.

Гэткім чынам, імпрэза была спыненая мірна, аўтар коратка распавёўшы пра свой раман, даў аўтограф сваім чытачам на часопісах „Дзеяслоў“, дзе надрукаваны раман, а таксама на тых кніжках, якія чытачы прынесьлі з сабой. Бо, на жаль, мушу канстатаваць той факт, што кіраўніцтва кніжнага кірмашу зрабіла ўсё, каб у кніжным фармаце раман Уладзімера Някляева „Аўтамат з газіроўкай“ на выставе сёньня набыць было нельга».

Уладзімір Някляеў прэзентаваў сваю кнігу, адбылася і аўтограф-сесія. Аднак спадар Уладзімір у гутарцы з карэспандэнтам "Свабоды" выказаў засмучэнне з нагоды ўзніклых перашкодаў:

"Прыйшлі людзі, прыйшоў аўтар — у гэтым выпадку я ж не выступаў у ролі палітыка, а як літаратар. Літаратар, які прыйшоў, бо праводзіла гэтую прэзэнтацыю журы прэміі імя Гедройца, у лонг-ліст якой я як адзін з аўтараў увайшоў, і я быў у сьпісе сярод іншых дванаццаці кандыдатаў на гэтую прэмію. Але вось так сталася, што мне гэтую прэзэнтацыю правесьці не дазволілі".    

Андрэй Пакроўскі

Малады аўтар Андрэй Пакроўскі, проза якога пабачыла свет у кніжнай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" ("Пункт адліку"), таксама прадставіў сваё выданне.

Прэзентацыі кніг-намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца працягваюцца:

7 лютага 
16:00 Андрэй Федарэнка з кнігай “Ланцуг”,
17:00 Уладзімір Сцяпан з кнігай “Адна капейка”,
17:30 Алесь Пашкевіч з кнігай “Сімъ побѢдиши”.

8 лютага
16:30 Адам Глобус з кнігай “Сказы”,
17:00 Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”.

9 лютага
15:30 Сяргей Балахонаў з кнігай “Зямля пад крыламі Фенікса”,
16:00 Паліна Качаткова з кнігай “Матылі”.

Усе прэзентацыі на стэндзе Амбасады Рэспублікі Польшча (В-3).

Уваход на выставу бясплатны


Прэсавая служба СБП, фота АУ

Падрабязны фотарэпартаж глядзіце на старонцы СБП у фэйсбуку

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------