Уладзімір Някляеў адзначыць сваё 70-годдзе ў скверы імя Янкі Купалы
Разам з юбілярам песні на вершы Някляева ды іншых беларускіх паэтаў праспяваюць Зміцер Вайцюшкевіч ды Лявон Вольскі.
Пра гэта грамадскі дзеяч напісаў у сваім «Facebookʼу».
Заяўку на правядзенне імпрэзы паэт падаваў яшчэ на мінулым тыдні, але сталічныя ўлады ягоную заяўку не задаволілі.
«Традыцыя літаратурных чытанняў існуюць ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах. І зараз мяне з нагоды юбілею запрашаюць у Хельсінкі і Стакгольм, Нью-Ёрк, Вільню і Варшаву. А вось у родным горадзе я госць не пажаданы. Спачатку мне заміналі выдаваць вершы, цяпер забараняюць іх чытаць», – напісаў ён тады ў Facebookʼу.
ДР belsat.eu
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг